Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  2. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  3. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  4. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  5. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  6. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  7. Умер папа Франциск
  8. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  9. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  10. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  11. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
Читать по-русски


У чацвер у Беларусі выпала вельмі шмат снегу, і гэта было не толькі прыгожа, але і клопатна для камунальных службаў. Ратавальнікам давялося вызваляць легкавікі, якія захраслі ў заносах, і буксіраваць аўтобусы, а энергетыкам — вяртаць электрычнасць у амаль тры сотні населеных пунктаў, якія «адключыла» непагадзь. А ў пятніцу ўсё можа паўтарыцца — у МНС папярэдзілі пра вецер, ападкі і галалёд.

Напярэдадні беларускім ратавальнікам давялося папрацаваць. У Мінскай вобласці яны выязджалі ў Чэрвенскі, Вілейскі і Барысаўскі раёны: там у снежны палон на трасах трапілі пасажырскі аўтобус, грузавая фура і легкавое аўто — транспартныя сродкі буксіравалі аўтамабілямі МНС.

У Віцебскай вобласці з заносу дасталі машыну хуткай дапамогі, а ў Магілёўскай — яшчэ адзін аўтобус.

Нялёгка было і ў Брэсцкай вобласці: у Ганцавічах ратавальнікі выцягнулі з кювета легкавік, у Брэсце — знялі з шостага паверха жылога дома кавалак агароджы балкона, які пагражаў абрынуцца. У вёсцы Свішчава Камянецкага раёна і ў Баранавічах прыбралі два дрэвы, якія зваліліся на праезную частку і перагарадзілі дарогу.

Последствия снегопада в Брестской области. 23 ноября 2023 года. Фото: МЧС
Наступствы снегападу ў Брэсцкай вобласці. 23 лістапада 2023 года. Фота: МНС
Последствия снегопада в Брестской области. 23 ноября 2023 года. Фото: МЧС
Наступствы снегападу ў Брэсцкай вобласці. 23 лістапада 2023 года. Фота: МНС
Последствия снегопада в Брестской области. 23 ноября 2023 года. Фото: МЧС
Наступствы снегападу ў Брэсцкай вобласці. 23 лістапада 2023 года. Фота: МНС

Усяго ж у розных раёнах Беларусі на дарогі трапіла шэсць дрэваў, якія спатрэбілася прыбраць.

Добрая навіна — у выніку гэтых здарэнняў ніхто не пацярпеў.

У Мінэнерга расказалі, што моцны вецер і наліплы на правады снег пакінулі без электрычнасці 285 населеных пунктаў, у асноўным у Мінскай і Гомельскай абласцях.

Последствия снегопада 23 ноября в Беларуси. Фото: Минэнерго
Наступствы снегападу 23 лістапада ў Беларусі. Фота: Мінэнерга
Последствия снегопада 23 ноября в Беларуси. Фото: Минэнерго
Наступствы снегападу 23 лістапада ў Беларусі. Фота: Мінэнерга
Последствия снегопада 23 ноября в Беларуси. Фото: Минэнерго
Наступствы снегападу 23 лістапада ў Беларусі. Фота: Мінэнерга
Последствия снегопада 23 ноября в Беларуси. Фото: Минэнерго
Наступствы снегападу 23 лістапада ў Беларусі. Фота: Мінэнерга

У большасць вёсак і аграгарадкоў святло ўжо вярнулі, але дзе-нідзе раніцай 24 лістапада працы яшчэ працягваюцца.

Расслабляцца рана: аранжавы ўзровень небяспекі выпісаны і на пятніцу. 24 лістапада сіноптыкі зноў прагназуюць дождж, снег і мокры снег, галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіцу. Тэмпература паветра днём 0…+5°C, пазней будзе халадаць.

У МНС папярэдзілі, што на большай частцы Беларусі чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15−20 м/с. Вецер такой сілы абрывае правады, валіць дрэвы і рэкламныя канструкцыі, зрывае дахі.

Рэкамендацыі МНС падчас моцнага ветру:

  • прыбярыце гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом (падвал), абрэжце сухія дрэвы, якія могуць нанесці шкоду вашаму жытлу;
  • машыну пастаўце ў гараж, пры адсутнасці гаража яе варта паркаваць удалечыні ад дрэваў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый;
  • знаходзячыся на дварэ, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам;
  • унікайце дрэваў і разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадачы, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб’ектаў).