Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  2. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  3. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  4. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  5. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  6. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  7. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  8. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  9. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  10. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  11. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  12. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  13. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  14. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  15. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  16. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  17. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
Читать по-русски


У Полацку адбыліся затрыманні ў сувязі з дыверсіяй у расійскім тунэлі БАМ, у якой абвінавачваюць беларуса Сяргея Ерамеева, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Праваабаронцам стала вядома, што як мінімум частка затрыманняў датычыла Сяргея Ерамеева, затрыманага ў Расіі па абвінавачанні ў тэракце на БАМе.

«Вядома пра выпадак, калі затрыманне і ператрус прайшлі ў чалавека, які цалкам выпадкова кантактаваў з Ерамеевым апошнімі днямі. Некалькіх затрыманых адпусцілі, адабраўшы ў іх тэлефоны, лёс астатніх невядомы. Затрыманні праводзіў КДБ», — паведамляюць праваабаронцы.

Паводле інфармацыі «Позірку», 9 снежня ў Полацку і Наваполацку (Віцебская вобласць) супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі затрымалі каля 20 чалавек.

Нагадаем, увечары 29 лістапада на перагоне Ітыкіт — Акусікан падчас руху праз тунэль на Байкала-Амурскай магістралі загарэўся вагон грузавога цягніка, у склад якога ўваходзіла 41 цыстэрна з палівам, тры — з авіяцыйным палівам і шэсць вагонаў з чорным металам.

Пазней на гэтым жа ўчастку адбыўся другі падрыў грузавога цягніка, які рухаўся аб’язным шляхам. У выніку чатыры цыстэрны з палівам згарэлі, яшчэ дзве атрымалі пашкоджанні. Паліва разлілося на плошчы 150 квадратных метраў.

Выбухі цягнікоў у Паўночнамуйскім тунэлі БАМа кваліфікавалі як тэракт.

7 снежня ФСБ Расіі паведаміла пра затрыманне ў Омску падазраванага ў тэракце грамадзяніна Беларусі, які «даў прызнальныя паказанні пра працу пад кантролем украінскіх спецслужбаў».

На судзе стала вядома, што мужчыну завуць Сяргей Ерамееў, яму 52 гады. Ён працуе як індывідуальны прадпрымальнік, мае двух малагадовых дзяцей, раней судзімы не быў. У Расіі ў яго няма пастаяннага месца рэгістрацыі.

Віну Ерамееў прызнаў, а ў судзе заявіў, што хацеў паралізаваць рух на чыгунцы, каб перашкодзіць перавозіць ваенныя грузы.

— Я напісаў у тлумачэнні, што праз БАМ цяпер вязуць боепрыпасы <…>. Галоўная мэта была — перашкодзіць руху, — сказаў ён.

У выніку суд арыштаваў беларуса да 30 студзеня 2024 года.