Тelegram-каналы, звязаныя з сілавікамі, актыўна вымушаюць людзей «раскайвацца» ў тым, што яны данацілі грошы розным дабрачынным ініцыятывам. Сёння ў адным з такіх каналаў, які звязаны з ГУБАЗіКам, з’явілася яшчэ адно відэа, на якім мужчына раскайваецца ў тым, што зрабіў 37 данатаў.
— У перыяд з 2020 да 2022−2023 года данаціў арганізацыям і фондам, пасля прызнаным экстрэмісцкімі. А таксама пасля прызнанай тэрарыстычнай арганізацыі. Я зрабіў блізу 37 данатаў на агульную суму 350 з чымсьці еўра і 30 даляраў, — кажа мужчына на відэа. — Каб неяк кампенсаваць нанесеную шкоду, я зрабіў ахвяраванне на карысць дзіцячага інтэрната на суму 3850 (ідзе гаворка пра даляры ці беларускія рублі, не ўдакладняецца. — Заўв. рэд.).
У подпісе пад відэа гаворыцца, што мужчына нібыта сам прыйшоў да сілавікоў і папрасіў не хаваць яго твар.
Чытайце таксама