Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  2. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  3. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  12. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  13. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
Читать по-русски


Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед расказаў, што прыняць да вытворчасці крымінальную справу пра забойства чатырох дзяцей у Оршы было яго рашэннем, перадае Sputnik.

Дом №3 по улице Завадского в Орше. Фото: Инна Рашкевич / vkurier.by
Дом № 3 на вуліцы Завадскага ў Оршы. Фота: Іна Рашкевіч / vkurier.by

«На мінулым тыдні адбылася трагедыя ў Оршы, маці забіла чатырох уласных няпоўнагадовых дзяцей ва ўзросце ад аднаго года да дзевяці гадоў, цяпер Генеральнай пракуратурай вядзецца расследаванне гэтага абуральнага факта», — сказаў Андрэй Швед.

Паводле яго, пракурорам трэба будзе разабрацца ва ўсіх абставінах таго, што адбылося, але ён не мае права выдаваць падрабязнасці справы, пакуль ідзе следства.

«Яшчэ месяц таму было прынятае рашэнне, каб гэтую сям’ю ў СНП перавесці. Месяц ляжала рашэнне без выканання. Вядома, у гэтым трэба разбірацца. Чаму толькі месяц таму, а не год, не два», — так адказаў Швед на пытанні дэпутатаў пра гэтую гучную справу.

«Прынялі рашэнне, а чаму не рэалізавалі, чаму гэтая маці не магла накарміць гэтых дзяцей?» — падкрэсліў генпракурор.

І пэўныя службовыя асобы пра гэта ведалі, дадаў Андрэй Швед.

Нагадаем, 14 лютага ў Оршы знайшлі целы дзяцей ад 1 да 8 гадоў з прыкметамі задушэння. Іх 36-гадовая маці была затрыманая па падазрэнні ў забойстве. Распачатая крымінальная справа па чч. 1 і 2 арт. 139 КК (Забойства дзвюх і больш асоб, здзейсненае ў дачыненні да малагадовых).

У Генпракуратуры паведамілі, што ў няпоўнай сям'і выхоўваліся шэсць дзяцей. У іх былі розныя бацькі. Раней у дачыненні да сям'і тройчы праводзіліся сацыяльныя расследаванні. Апошняя праверка прайшла ў студзені. Па яе выніках вынеслі заключэнне, што ўсе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У ведамстве паведамілі, што бацькі «не задавальнялі асноўных жыццёвых патрэбаў дзяцей, не выконвалі рэкамендацый медыцынскіх работнікаў». Акрамя таго, у доме сістэматычна адсутнічала ежа, а бацькі дзяцей «вялі амаральны лад жыцця» і жылі асобна. Аднаго з іх раней адправілі ў лекава-працоўны прафілакторый. Прадстаўнік Генпракуратуры таксама адзначыў, што на целах забітых дзяцей былі знойдзеныя сляды задушэння.

Пазней СМІ паведамілі, што маці дзяцей памерла ў бальніцы — пасля забойства яна спрабавала скончыць жыццё самагубствам, яе знайшлі побач з целамі дзяцей у крыві. Афіцыйна гэтая інфармацыя не пацверджаная.