Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  4. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  8. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  9. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  10. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Літва скіравала Беларусі рашучы пратэст у сувязі са смерцю ў зняволенні яе грамадзяніна, затрыманага па падазрэнні ў кантрабандзе боепрыпасаў, паведамляе Міністэрства замежных справаў Літвы.

Автомобиль, на котором пересекал границу литовец. Декабрь 2023 года. Фото: ГТК
Аўтамабіль, на якім перасякаў мяжу літовец, снежань 2023 года. Фота: ДМК

Літовец быў затрыманы ў Беларусі 31 снежня 2023 года ў пункце пропуску «Беняконі». Як паведамляла ў сваім прэс-рэлізе ад 10 студзеня гэтага года Гродзенская мытня, у яго аўтамабілі знайшлі 98 пісталетных патронаў (9×18ПМ) для зброі калібрам 9 мм.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 333−1 КК (Незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь боепрыпасаў).

Літоўца ўзялі пад варту, дзе ён пазней і памёр. Па гэтым факце Вільнюс уручыў часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Літве ноту, у якой быў выказаны «рашучы пратэст».

«Консульскія работнікі Літоўскай Рэспублікі не былі належным чынам праінфармаваныя пра затрыманне грамадзяніна Літоўскай Рэспублікі і падставы для такой меры, пра стан здароўя грамадзяніна, ім не далі магчымасці наведаць затрыманага і даць яму неабходную консульскую дапамогу. Такімі дзеяннямі Рэспубліка Беларусь груба парушыла Венскую канвенцыю пра консульскія зносіны», — гаворыцца ў ноце.

У МЗС Літвы запатрабавалі ад беларускага боку неадкладна даць інфармацыю пра стан грамадзяніна на момант затрымання, пацвердзіць факт смерці і паведаміць усе абставіны.

Чытайце таксама