Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  2. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  3. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  4. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  5. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  6. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  7. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  8. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  9. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  10. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  12. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  14. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  15. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  16. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  17. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
Читать по-русски


Падчас інтэрв'ю YouTube-каналу «Жыццё-маліна» спявачка і экс-палітзняволеная Мэрыем Герасіменка расказала, што, пакуль яна сядзела ў СІЗА, у яе ў кватэры прайшоў ператрус, падчас якога адтуль знікла «ўсё золата», парфурма і элітны алкаголь. Акрамя таго, яна ўспамінала выпадак, калі супрацоўнік ГУБАЗіК дастаў грошы з яе кашалька і паклаў сабе ў кішэню, таксама пасля ператрусу хтосьці паўтара месяца расплачваўся яе карткай. У выніку мінус склаў 900 еўра. Спыталі ў BELPOL, ці часта сілавікі дазваляюць сабе так абыходзіцца з асабістымі рэчамі затрыманых.

Снимок используется в качестве иллюстрации. На фото сотрудники ГУБОПиК на одном из судов. 2021 год. Фото: TUT.BY
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. На фота супрацоўнікі ГУБАЗіК на адным з судоў. 2021 год. Фота: TUT.BY

Прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар да сярэдзіны 2020-га працаваў оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку Мазырскага РАУС. Сітуацыю з маёмасцю Мэрыем ён называе абуральным выпадкам. Кажа, што падчас яго службы было нерэальна ўявіць, што супрацоўнік можа дапусціць такое.

— Нейкі час, года да 2018−2019-га, кожны дзень падчас заступлення на службу супрацоўнікам даводзілі зводку як злачынстваў, увогуле ўчыненых па вобласці, раёне, так і непасрэдна па асабовым складзе, — адзначае суразмоўца. — Як правіла, гэта былі звесткі па ўсёй Беларусі. Тут паведамлялі пра язду супрацоўнікаў у нецвярозым стане, нанясенне калецтваў. Акрамя таго, там сустракаліся моманты, што ў нейкіх супрацоўнікаў, як казалі ў РАУС, да рук нешта прыліпла. Але гэта былі вельмі рэдкія выпадкі.

Часцей за ўсё «да рук прыліпалі» грошы. Напрыклад, суразмоўца чуў пра выпадак, калі падчас ператрусу супрацоўнік паклаў у кішэню сто даляраў, што ляжалі ў кватэры. Сітуацыі з рэчамі здараліся значна радзей. За два з паловай гады ў крымінальным вышуку Уладзімір Жыгар памятае толькі дзве такія гісторыі. Адна з іх адбылася ў Брэсце. Тады супрацоўнікі ўзялі з сабой з кватэры «бутэльку каньяку і цукеркі». Уладальнік кватэры напісаў заяву, пасля чаго сілавікоў задняй датай звольнілі з органаў і распачалі ў дачыненні да іх справу. Другая сітуацыя адбылася на ІІ Еўрапейскіх гульнях у чэрвені 2019-га.

— У Мінск для забяспечання грамадскага парадку з усіх РАУС краіны збіралі супрацоўнікаў. Падчас надгляду адзін з прадстаўнікоў патрульна-паставой службы знайшоў у чалавека, які ішоў на трыбуны, маленькі флакон парфумы. Флакон быў шкляны, таму праносіць яго забаранілі. І ўладальнік пакінуў яго на ўваходзе, — успамінае Уладзімір Жыгар. — Парфума была вельмі дарагой. Супрацоўнік вырашыў, скажам так, яе прыкарманіць, думаючы, што чалавек потым пойдзе і не спытае пра гэтую парфуму. А чалавек вярнуўся і спытаў. Пачалі шукаць, супрацоўнік: «Так, зараз прынясу». Прынёс, але ўсё роўна ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за крадзеж і адразу ж звольнілі з органаў. Тады справы заводзілі нават за такія дробязі. А каб супрацоўнікі нахабна нешта забіралі — гэта, відаць, рэаліі сучаснай Беларусі. Асабліва калі вядзецца пра палітвязняў ці людзей, якіх пераследуюць па палітычных матывах.

Пра тое, каб супрацоўнікі расплачваліся карткай затрыманага ў краме, падчас сваёй службы ў Беларусі прадстаўнік BELPOL наогул ніколі не чуў.

— Любыя рэчы, якія знаходзяцца пры чалавеку падчас затрымання, апісваюць і змяшчаюць у пакеты ці канверты, якія апячатваюць у прысутнасці панятых, следчага. Бывалі моманты, калі мама затрыманага, напрыклад, просіць аддаць ёй залаты ланцужок. У такім выпадку пісалася асобная распіска, бо ні адзін супрацоўнік не хацеў несці адказнасць за знікненне каштоўнасцяў, грошай, прадметаў, — працягвае Жыгар. — Памятаю, калі працаваў у ІЧУ (у ізалятары Уладзімір працаваў з 2016 да 2018 года. — Заўв. рэд.), чалавек вызваляўся, супрацоўнік вяртаў яму рэчы, і там не хапала каля рубля. Той абурыўся, напісаў скаргу начальніку ІЧУ. Яго рубель знайшлі, патлумачыўшы, што ён тут заваляўся. Насамрэч супрацоўнік проста аддаў яму свой. Ніхто ніколі не хацеў сутыкацца з такімі сітуацыямі. Бо, як правіла, да 2020 года (асабліва калі мы не кранаем кантэксту палітычных рэпрэсій) ніколі службы, якія кантралююць міліцыю, напрыклад УУБ (упраўленне ўласнай бяспекі. — Заўв. рэд.), не станавіліся на бок супрацоўнікаў. Калі ў супрацоўніка нешта «прыліпала да рук», яго звальнялі. І ўсё, як правіла, заканчвалася для яго крымінальнай справай.

Паводле суразмоўцы, тое, што Мэрыем агучыла сітуацыю са сваімі рэчамі і грашыма ў СМІ, — падстава для праверкі па гэтым паведамленні. Яна таксама можа дыстанцыйна напісаць заяву ў міліцыю.

Чытайце таксама