Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
Читать по-русски


У аўторак, 11 чэрвеня, з Мінска вылецеў першы чартарны рэйс на егіпецкі курорт Эль-Аламейн. Палётная праграма прадоўжыцца да восені, паведамілі ў «Белавіі».

Фатаграфія выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Freepik.com

Новую чартарную праграму «Белавія» запусціла сумесна з тураператарам «Інтэрсіці». Першы рэйс у Эль-Аламейн стартаваў з Мінска 11 чэрвеня і быў запоўнены на 100%.

У адрозненне ад іншых папулярных егіпецкіх курортаў, Эль-Аламейн знаходзіцца на беразе не Чырвонага, а Міжземнага мора, за сотню кіламетраў ад Каіра і Александрыі. За чыстую ваду і белы пясок яго называюць «егіпецкімі Мальдывамі».

«Тут захоўваецца любімы беларусамі фармат „усё ўключана“, але перад турыстамі адкрываецца іншы Егіпет: з сучаснай арабскай архітэктурай, з сезоннасцю з чэрвеня да кастрычніка, з прыемнымі летнімі тэмпературамі і шырокімі пясчанымі пляжамі выдатнай якасці», — расказалі ў «Белавіі».

Палётная праграма запланаваная да 4 кастрычніка, але яе могуць падоўжыць да лістапада на перыяд восеньскіх канікул. Туры сфармаваныя на 10/11 начэй з вылетамі тры разы на месяц на Boeing 737−800. Віза афармляецца ў аэрапорце па прылёце, кошт — 25 даляраў за чалавека.

Як паведамляе сайт «Інтэрсіці», кошт тураў у Эль-Аламейн пачынаецца ад 3085 рублёў з чалавека. Гэта даражэй, чым у традыцыйныя Шарм-эш-Шэйх і Хургаду (ад 2223 рублёў з чалавека).