Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  4. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  5. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
Читать по-русски


Беларус Дзмітрый Смактуновіч, праз якога 12 чэрвеня спыніўся рух у пункце пропуску «Брэст» на беларуска-польскай мяжы, вярнуўся на радзіму. Ніякіх прэтэнзій да яго «ўлады не маюць», паведамілі ў эфіры тлерадыёкампаніі «Брэст».

Дмитрий Смактунович в сопровождении беларусских пограничников идет к пункту пропуска "Брест". На заднем фоне вдоль линии госграницы стоят польские пограничники. 12 июня 2024 года. Скриншот видео
Дзмітрый Смактуновіч у суправаджэнні беларускіх памежнікаў ідзе да пункта пропуску «Брэст». На заднім фоне ўздоўж лініі дзяржмяжы стаяць польскія памежнікі. 12 чэрвеня 2024 года. Скрыншот відэа

Дзмітрый — ураджэнец Бабруйска. За мяжу з’ехаў два гады таму. Працаваў таксістам. Праз ануляваны літоўскі ВНЖ яго дэпартавалі з Польшчы. Аднак ён не захацеў вяртацца на радзіму і амаль суткі прабыў на тэрыторыі паміж пунктамі пропуску «Тэрэспаль» і «Брэст». У выніку мужчына ўсё ж вырашыў пайсці ў Беларусь.

— Скончыўся літоўскі від на жыхарства два гады таму. Мяне Літва не апавясціла пра гэта. Я жыў там з сям’ёй. Ну і таму ламіўся назад (у Польшчу. — Заўв. рэд.). Сям’ю не хачу страчваць, — патлумачыў у эфіры ТРК «Брэст» прычыны сваіх паводзін Дзмітрый Смактуновіч, адзначыўшы, што прэтэнзій да беларускіх памежнікаў ён не мае: — Што паабяцалі, тое і зрабілі.

— А як паводзілі сябе польскія вартавыя межаў?

— Адзін спачатку груба сябе паводзіў, другі адэкватна. Ну, а трэція спрабавалі мяне выкінуць, але не атрымалася. Упяцярых не пацягнулі мяне, — сказаў Дзмітрый.

У сюжэце ТРК «Брэст» удакладнілі, што «ніякіх прэтэнзій да Дзмітрыя Смактуновіча ўлады Беларусі не маюць». Цяпер ён «будзе спрабаваць вырашаць пытанне пра ўз'яднанне з сям’ёй, якая засталася ў Польшчы».

Нагадаем, жонка Дзмітрыя расказвала, што прычынай дэпартацыі мужа стала ануляванне яго віду на жыхарства ў Літве, імаверна, праз тое, што мужчына раней працаваў дзяжурным у калоніі. Выданне MOST пісала, што прэтэнзіі да беларуса ва ўладаў Польшчы маглі ўзнікнуць праз тое, што ён перавозіў мігрантаў, якія нелегальна праніклі ў ЕС з беларускага боку. Жонка Дзмітрыя падкрэсліла, што гэтая судзімасць мужа была «цалкам пагашаная».

— Ён заплаціў штраф у поўным аб’ёме. У яго было ўмоўнае пакаранне, ён паўгода хадзіў адзначаўся два разы на тыдзень у паліцэйскі ўчастак. Дзіма актыўна дапамагаў следству, дапамог узяць вярхоўку, — кажа Наталля. — Тое, што гэта была нелегальная падпрацоўка, ён не ведаў. На той момант была сітуацыя вельмі складаная: мы пераехалі, у нас трое дзяцей, я медработніца і па спецыяльнасці адразу ўладкавацца не магу. А яго на працу ў Літву не выклікаюць і не выклікаюць. Тут прапанавалі падпрацоўку ў нейкім чаце, ён пагадзіўся. І на сваім асабістым аўтамабілі на беларускіх нумарах павёз гэтых мігрантаў. Ад’ехаў ад мяжы на кіламетраў пяць, і ў лесе яго злавілі. А Дзіма на той момант думаў, што проста трэба давезці людзей.

Чытайце таксама