Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  2. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  3. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  4. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  5. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  6. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  7. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  8. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  9. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  10. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  11. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  12. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  13. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  14. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  15. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  16. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  17. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  18. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  19. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
Читать по-русски


Ідрак Мірзалізадэ — беларускі комік талышскага паходжання. У 2010-х гадах выступаў на ТНТ, пазней увайшоў у аб’яднанне «Стэндап-клуб № 1». У жніўні 2021 года Ідрака асудзілі на 10 сутак за жарт пра рускіх, а пасля забаранілі ўезд у Расію. У выніку комік асеў у Варшаве. 18 верасня на плаформе votvot.tv выйшла новае шоу «Гутаркі», дзе Ідрак з Міхасём Ільіным на беларускай мове абмяркоўваюць з гледачамі ў зале тэмы, якія іх хвалююць. Мы пагаварылі з артыстам пра анлайн-карпаратывы, добры заробак, псіхатэрапію і Ваню Усовіча.

Комик Идрак Мирзализаде во время съемок шоу “Гутаркі”, 2024 год. Скриншот: votvot.tv
Комік Ідрак Мірзалізадэ падчас здымак шоу «Гутаркі», 2024 год. Скрыншот: votvot.tv

«На канцэрце зарабіў недзе 40 тысяч даляраў»

— У цябе на канале ёсць відэа з беларускамоўным стэндапам, там 122 тысячы праглядаў. Даволі добры вынік, хоць, калі меркаваць з каментароў, глядзела вельмі шмат украінцаў. Чаму больш не выкладваў выступы на беларускай мове?

— Я тады мала выступаў, і з’явілася ідэя: чаму б не зрабіць канцэрт на беларускай мове ў Тбілісі. Незвычайна і цікава. Потым я працаваў над канцэртам на рускай і паставіў сабе задачу зрабіць нешта на беларускай ужо сёлета. У выніку прыйшоў да размоўнага фармату.

— Ты быў задаволены колькасцю праглядаў?

— Нармальна. Нічога такога. Вядома, калі б там быў адзін мільён — гэта паказчык. Але я ў цэлым не абапіраюся на прагляды, я гэта зрабіў, бо мне захацелася.

— У цябе выйшла новае шоу «Гутаркі» на платформе votvot.tv, дзе вы з комікам Міхасём Ільіным і гледачамі ў зале абмяркоўваеце важныя для вас тэмы. Чаму вырашылі рабіць цалкам на беларускай мове?

— На рускай размоўны фармат мне не цікавы, нудны. Няма адчування значнасці і сэнсу. І такіх шоу ўжо шмат. Я думаў, што можна зрабіць на беларускай мове. Стэндап ужо ёсць. Паводле маіх адчуванняў, не хапала размоўнага фармату. Ідэя была ў тым, што любы, хто прыйшоў на запіс, можа папрактыкаваць сваю беларускую на тэмах, якія мы абмяркоўваем у шоу.

— Беларуская — чыя ініцыятыва?

— Гэта выпадкова выйшла. Мы пачалі рабіць перадачу з Мішам Ільіным. Запісалі выступы для сябе, каб паглядзець, што атрымліваецца, а што не. Потым хлопцы і дзяўчаты з votvot.tv спыталі, ці рыхтую я нейкі стэндап. Я адказаў, што цяпер не, раблю праект на беларускай мове. Яны сказалі, што ім гэта цікава, я паказаў чарнавік, ім спадабалася.

— «Гутаркі» здымае votvot.tv ці вы прадаяце ім гатовы прадукт?

— Мы ўсё арганізоўваем і робім самі, ёсць здымачная каманда.

— Колькі каштуе зняць выпуск?

— Заўсёды розны расходнік. Я не буду называць канкрэтных лічбаў.

— Гэта менш за 10 тысяч даляраў за выпуск?

— Трохі менш, так.

Комики Идрак Мирзализаде и Михаил Ильин во время съемок шоу “Гутаркі”, 2024 год. Скриншот: votvot.tv
Комікі Ідрак Мірзалізадэ і Міхаіл Ільін падчас здымак шоу «Гутаркі», 2024 год. Скрыншот: votvot.tv

— Як ты цяпер зарабляеш?

— Выступамі. Летась я прадаваў свой канцэрт на specialscomedy.com. Я на ім зарабіў і гэты год магу жыць у больш разняволенай атмасферы.

— Колькі ты зарабіў на канцэрце?

— Недзе 40 тысяч даляраў.

— Гэта з выдаткамі на вытворчасць?

— Так.

— На карпаратывы цябе клікалі пасля эміграцыі?

— Два разы было і два разы анлайн.

— Гэта як?

— Гэта, відаць, перажытак каранавіруснай эпохі, калі ўсе так выступалі. Людзі сабраліся анлайн, і я ім жарты расказваў.

— Ты гэта рабіў гэтак жа, як мы цяпер праз Skype гаворым?

— Так. Гэта недарэчны фармат. Усім няёмка ў гэтым удзельнічаць. Нехта прыдумаў гэта, дык што мне? Я выступіў і атрымаў грошы.

— Ты цяпер зарабляеш больш, чым калі жыў у Расіі?

— Так. Тады я жыў у асяроддзі, дзе мог рэгулярна зарабіць, я пра грошы не думаў, а цяпер у эміграцыі мушу клапаціцца пра сваё фінансавае становішча. Я зарабляю грошы, калі еду ў тур, а калі жыву ў Варшаве, то проста займаюся сваімі справамі і паралельна раблю выступы, каб аплаціць, напрыклад, арэнду жылля.

— На што ты траціш грошы?

— Кватэра і ежа. Стараюся яшчэ інвеставаць. Цяпер адкрылі стэндап-клуб у Варшаве. Знайшлі класную пляцоўку і адрамантавалі яе. З часам там з’явіцца невялікі бар, але асноўная задача — праводзіць мерапрыемствы.

— Ты адкрываеш клуб?

— Я, [комікі] Ян Ліпай і Лёша Сувораў.

— Гэта пра зарабіць або пра ідэю?

— І ў мяне, і ў хлопцаў было жаданне як мага часцей выступаць, але было мала пляцовак. Мы падумалі: «Давайце самі арганізуем». Нам дапамог вельмі моцна Слава Камісаранка. Слава ў цэлым заўсёды дапамагае і падтрымлівае беларускі стэндап-варушняк. Спадзяёмся, ён будзе ў нас часам выступаць.

Слава Комиссаренко в Майами, 2023 год. Фото: страница комика в Instagram
Слава Камісаранка ў Маямі, 2023 год. Фота: старонка коміка ў Instagram

«Калі раней актыўныя змагары за правы рабіліся ахвярамі рэжымаў, то цяпер гэта можа быць любы чалавек»

— У 2021 годзе ў YouTube-шоу «Разгоны» ты падняў тэму ксенафобіі ў Расіі і расказаў пра дыскрымінацыю падчас арэнды жылля. І там быў жарт пра брудны матрац: «Папярэднія арандатары былі рускімі. І, мабыць, рускія абмазваюцца г***ом і кладуцца спаць». Пасля гэтага на цябе напалі на вуліцы і збілі. Ты жыў у Расіі, Беларусі, Грузіі і Польшчы. Дзе і чаму ты адчуваў сябе ў большай бяспецы?

— У Грузіі. Атрымалася нейкая любоў з першага погляду. Мне там было камфортна. Я ж адтуль не збіраўся з’язджаць, проста мяне не пусцілі назад у краіну, калі я выехаў. Мне там было вельмі добра па атмасферы, людзях, прыродзе і горадзе. Усе спакойныя і не грубыя. У мяне з Тбілісі адбыўся кантакт. Ён мне падыходзіў па атмасферы.

— За жарт пра рускіх табе далі 10 сутак арышту. У якіх умовах ты сядзеў?

— Са мной нармальна абышліся, было цудоўна. Класна прабавіў час (смяецца). Мабільны давалі раз на дзень на 10 хвілін. Мы ішлі ўсе разам у маленькі пакой і тэлефанавалі каму трэба. Можна было зайсці ў інтэрнэт.

— Чытаючы навіны пра тое, як беларусы сядзяць на «сутках» за «палітыку», ты ўспамінаеш свой досвед?

— Гэта розны досвед і сітуацыі.

— У Беларусі перапоўненыя камеры, уначы ўключанае святло, будзяць некалькі разоў, няма мабільных.

— У мяне было лепей — у камеры з сямю койкамі было сем чалавек.

— Што ты адчуваеш, калі з’яўляюцца навіны пра чарговую смерць сярод палітвязняў?

— Я нават не ведаю, як адказаць… Мне балюча гэта чуць і чытаць. Любы з нас можа трапіць у такую сітуацыю. Калі раней актыўныя змагары за правы рабіліся ахвярамі рэжымаў, то цяпер гэта можа быць любы чалавек, і гэта ўсё здарылася, бо амаль усе мы ігнаравалі праваабаронцаў і незалежных журналістаў, якіх прымалі за алармістаў (людзі, якія схільныя да панікі і распаўсюду трывожных, часта неабгрунтаваных чутак. — Заўв. рэд.).

— У цябе ў Instagram не вельмі шмат пастоў, ты іх выдаляў ці хаваў пасля 2020 года?

— Не, калі ты пра палітычныя публікацыі кажаш. Я зрабіў старонку больш прыемнай [вонкава] для мяне цяпер, проста заархіваваў некаторыя жарты — і ўсё.

Митинг против фальсификации итогов президентских выборов, Минск, 16 августа 2020 года. Фото: TUT.BY
Мітынг супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, Мінск, 16 жніўня 2020 года. Фота: TUT.BY

— Ты стаў больш эмацыйна стрыманы ў сваіх пастах і выказваннях? На канцэртах відавочна, што не.

— Ты быў на канцэрце? І як?

— Так. Мне вельмі спадабалася: смешна і камерна. А яшчэ ты адразу папрасіў прабачэння за тое, калі кагосьці твой гумар абразіць.

— Прыемна. Я люблю канцэрты, бо калі я выступаю, я рэагую на тое, што адбываецца. На жывых выступах, нават калі хтосьці абурыўся і абразіўся, я заўсёды гатовы гэта абмеркаваць. Мне хочацца дыялогу. Я люблю рэзкія штукі, але гатовы нешта абмяркоўваць, каб разам [з гледачом] мы зразумелі, дзе праўда, калі яна ёсць. Але ў інтэрнэце, у фармаце інтэрв'ю, падкастаў гэта заўсёды няўдзячная справа. У мяне знікла цікавасць да рэзкіх адказаў, бо гэта як у лайне капацца: ты не можаш з людзьмі пагаварыць нармальна, бо потым даводзіцца яшчэ нешта тлумачыць [дадаткова] у інтэрнэце.

Усё самае важнае я абгаворваю падчас выступу і тамсама, калі ў кагосьці будуць пытанні, гэта абмяркоўваю. І мне гэта дапамагае, бо часам, пасля размовы з гледачом, я карэктую матэрыял. Яны наводзяць на новыя думкі, адкрываюць мне вочы на тое, як гучаць мае словы.

— Ты на сцэне адчуваеш сябе больш абароненым?

— Так. Я адчуваю сябе свабодным. Я магу казаць усё што хачу: ад брыдкіх да палітычных рэчаў. І сам факт гэтага мяне вельмі радуе.

— Як ты змяніўся за чатыры гады?

— Я прыходжу да сябе, стараюся сабой займацца. Вось сёння ў мяне чыстка твару (смяецца).

— На псіхатэрапію ходзіш?

— Два гады. Нармальна. У мяне быў запыт: я хацеў навучыцца рабіць тое, чаго не ўмеў. Не буду агучваць што.

— У дачыненні да іншых людзей?

— У дачыненні да сябе: лепш разумець, чаго я хачу. Мне здаецца, што раней я быў больш безадказны і легкадумны.

— Сённяшні ты сабе больш падабаешся?

— Так. Я адчуваю сябе добра. Ініцыятыву ў жыцці праяўляю. Стаўлю задачы, выконваю іх. Усё атрымліваецца.

— Ты не саромеўся ісці першы раз? У цябе не было ў галаве стэрэатыпу, што ты мужык і навошта табе гэта ўсё?

— Не. Я проста скептычна ставіўся да таго, што мне нехта дапаможа. А потым зразумеў, што рэч не ў тым, каб мне дапамог іншы чалавек. Я перанастроіўся.

— Рэч у тым, каб ты сам сабе дапамог?

— Каб у мяне была цікавасць да сябе.

— Што стала прычынай таго, што ты звярнуўся да псіхатэрапеўта?

— Гэта было два гады таму. Узрушэнні ў жыцці: доўга былі сур’ёзныя адносіны, да гэтага я быў у нейкіх незразумелых адносінах, потым гэтыя… Такія, што я ажаніўся. Пасля разышліся. Хацелася гэта ўсё асэнсаваць і зразумець, які ў мяне падыход да жыцця і да людзей, прасачыць цыклы, праз якія я праходжу.

— Ты разабраўся?

— З чымсьці так, паступова рухаюся.

Комик Идрак Мирзализаде во время съемок шоу “Гутаркі”, 2024 год. Скриншот: votvot.tv
Комік Ідрак Мірзалізадэ падчас здымак шоу «Гутаркі», 2024 год. Скрыншот: votvot.tv

«Абурацца праз жарты — гэта нармальна, проста не трэба патрабаваць экзекуцыі»

— Пасля пачатку вайны ты даў інтэрв'ю Мікіту Мелказёраву, дзе сказаў: «Ваня Усовіч круты». Прайшло больш за два гады. Ваня Усовіч усё яшчэ круты?

— Так. Ён таленавіты комік.

— А як чалавек?

— Я магу табе сказаць як пра коміка. Я ж не маральны компас для людзей. Я думаю, ён з усіх бакоў круты.

— Як ты ставішся да жарту Івана Усовіча пра дзяўчыну і купэ ў цягніку: «Я ездил пять лет назад выступать в Беларусь на корпоратив. Вместе со мной выступала какая-то певица. После к нам подходит организатор и говорит, что купил билеты на ночной поезд. Выкупил для нас двоих целое купе. Я такой: „Ну все, будем е***ься“. Парни сейчас наверняка понимают, о чем я говорю. Девушкам сейчас я быстро объясню, почему вы обязаны е***ься в такой ситуации: это просто некрасиво, что ли, я не знаю… Так не делается в адекватном обществе. Смотрите: вы едете в выкупленном купе. Четыре места выкупили для тебя и для парня, который тебя будет е**ть. Казалось, все должно быть уже понятно. Что у нас было дополнительно? У нас было это еще ночью, был выходной, мы были пьяные и при всем при этом сексом мы так и не занялись. Я считаю, что даже если бы я ее тогда изнасиловал, судья в суде сказала бы: „Так купе же было выкуплено. На семь лет ее в дурку бить электрошоком, а парнишке [дать] денежную компенсацию“»?

— Трэба разумець кантэкст. Я яшчэ не паглядзеў канцэрт.

— Такі гумар дапушчальны?

— Кажу не ў кантэксце гэтага жарту, я яго не ведаю. Лічу, што ўсе маюць права выбіраць, што глядзець і слухаць. Абмяжоўваць аўтара ў любым выпадку не варта. Я ж не хаджу на канцэрты нейкай зоркі, калі мне яе музыка не падабаецца. Часам бывае, што скажаш нешта не падумаўшы і атрымліваеш грамадскае ганьбаванне.

У мяне ёсць жарты, за якія мне сорамна і некамфортна, што я іх калісьці гаварыў. Я не лічу, што на нейкі гумар трэба празмерна рэагаваць. Абурацца праз жарты — гэта нармальна, проста не трэба патрабаваць экзекуцыі. Абурэнне — гэта заклік да дыялогу. З нагоды ўсяго мусіць быць дыялог. А вырашаць, што трэба, а што не — мне такое не падабаецца, зашмат размоваў у фармаце памілавання ці пакарання. І людзям падабаецца падкідваць у гэта дровы: «Вось я яшчэ гэта глядзеў, і ён там такое сказаў». Нібыта адбываецца цкаванне за словы. Але я разумею, што цяпер такі час, калі ў сацсетках усё моцна бурліць.

— Дай параду. На якога не самага вядомага беларускага коміка нашай аўдыторыі варта падпісацца проста цяпер?

— Паша Крывец. Наогул падпішыцеся на ​​Stand up lokal і прыходзьце на нашыя мерапрыемствы [у Варшаве]. У нас нават выступае паляк Роберт на рускай мове. Яшчэ магу параіць: Андрэй Раін, Міша Ільін, Максім Канавал, Ян Ліпай, Лёша Сувораў… Мне здаецца, што беларуская стэндап-тусоўка яшчэ наперадзе. Зразумела, што комікі існуюць, але яшчэ няма свайго яркага твару і суперзорак. Нашыя комікі ў большасці калі вядомыя, то дабіліся гэтага ў Маскве, а вось каб гэта было проста з Беларусі, пакуль такога няма. Спадзяюся, хутка з’явіцца больш яркіх людзей.

— Няма асцярогі, што яны пачнуць працаваць на вялікі рускамоўны рынак?

— Як каму зручна. Кожны расстаўляе свае прыярытэты. Неяк дзіўна за гэта перажываць. Я займаюся сваёй справай. Не дазваляю сабе перажываць з нагоды нечага выбару. Асабліва творчага.

— У канцы размовы мы ў многіх нашых суразмоўцаў пытаем, калі і як скончыцца вайна.

— Ніколі… Я не ведаю… Неяк перастаў пра гэта думаць. Спадзяюся, што як мага хутчэй. Хацелася б, каб усё проста скончылася. Не толькі вайна, у цэлым увесь гэты кругазварот нейкіх гаўняных сусветных падзей. Хочацца, каб ён трошкі прыпыніўся ці запаволіўся. Маё «ніколі» адносілася не толькі да вайны, пачынаючы з 2020 года — пі***ец, пі***ец, пі***ец, пі***ец… на рэгулярнай аснове.

— Вярніце мой 2019-ы.

— Рэальна. Са сваіх адчуванняў і з размоваў з іншымі я зразумеў, што людзі праходзяць аднолькавыя этапы: то дэпрэсія, то эйфарыя. Паўсюдны псіхоз.

Чытайце таксама