Пра мабілізацыю ўсёй службы эвакуацыі з Беларусі ў сувязі з новым рэйдам сілавікоў паведаміў у Facebook ноччу 15 лістапада кіраўнік Фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак.
«Уся служба эвакуацыі BYSOL працуе поўным складам у сувязі з сённяшняй аблавай. Заявак шмат. Выводзім людзей з-пад удару», — напісаў ён.
Раней праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў пра масавы рэйд.
«Супрацоўнікі КДБ зладзілі чарговы рэйд па ўсёй краіне, пад затрыманні трапілі таксама сваякі палітвязняў», — паведамілі праваабаронцы.
Паводле іх звестак, затрыманні прайшлі ў Гродзенскай вобласці, Баранавічах і Мінску.