Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  2. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  5. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  6. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  7. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  8. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  9. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  10. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  11. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  12. Умер папа Франциск
  13. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  14. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  15. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
Читать по-русски


Небяспечны хаос, які запанаваў у свеце пасля нападу Расіі на Украіну, моцна наблізіў чалавецтва да магчымай Трэцяй сусветнай вайны. Пра гэта выказаўся былы прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі ў інтэрв'ю Polsat.

Экс-президент Польши Александр Квасневский. Скриншот видео polsatnews.pl
Экс-прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі. Скрыншот відэа polsatnews.pl

— Пасля таго як ва Украіне ўспыхнула вайна, свет моцна змяніўся. Гэта было заканчэнне адной эры і пачатак новай, невядомай, эпохі, — сказаў палітык.

Паводле яго, тое, што здарылася, разбурыла ранейшы сусветны парадак і значна ўзмацніла палярызацыю.

— Цяпер у нас з аднаго боку агрэсіўная Расія, якая напала на суседа. Крэмль да таго ж трымае ў руках Беларусь і пазірае на іншых суседзяў. З другога боку — сапраўды адзіны Захад з прэзідэнтам Байдэнам на чале.

Трэцім бокам, адзначыў Квасьнеўскі, стаў Кітай, які прэтэндуе на Тайвань. Паводле яго словаў, Пекін прыняў стратэгію чакання і глядзіць, як Расія слабее, яму выгадна мець слабога суседа.

— Карацей кажучы, надышоў час небяспечнага хаосу. Калі дадамо да гэтага іншыя трывогі, напрыклад тое, што адбываецца на межах Сербіі, то крытычная маса можа быць лёгка пераадоленая, — мяркуе палітык.

Ён падкрэсліў, што страшны ўжо сам той факт, што гіпатэтычная Трэцяя сусветная сёння абмяркоўваецца як нешта, што можа здарыцца ў рэальнасці.

Тым не менш, адзначыў Квасьнеўскі, цяпер небяспека крыху зменшылася, бо ёсць значна больш інфармацыі і разумення, чым у пачатку вайны.

— Выявілася, што Расія не такая моцная, Захад аб’яднаўся, а Украіна здольная абараняцца.

Паводле ацэнкі палітыка, вайна яшчэ будзе працягвацца, бо Расія занадта слабая, каб выйграць, тое ж і з Украінай.

— Сітуацыя будзе патавай, — лічыць Квасьнеўскі.

Ён лічыць, што Расія мусіць прайграць вайну. Але яна будзе існаваць і далей, таму ёсць сэнс у яе аслабленні. Пры гэтым падтрымка Украіны і перадача ёй зброі і тэхнікі абавязкова мусяць працягвацца.

— Байдэн, па маім перакананні, прыняў канцэпцыю, што Украіна не можа атрымліваць «агрэсіўную» зброю, каб не эскаляваць канфлікт Расія — NATO, таму што пасля яе выкарыстання ў Расіі будуць развязаныя рукі. Прэзідэнт ЗША хоча пазбегнуць Трэцяй сусветнай вайны любой цаной, — падкрэсліў Квасьнеўскі.