Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  8. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
Читать по-русски


У Мінабароны Расіі пракаментавалі ўчорашні ракетны ўдар па Украіне, традыцыйна заявіўшы, што білі «высокадакладнай зброяй» і трапілі па ўсіх запланаваных цэлях. У Генштабе УСУ адзначаюць, што расійскія войскі спрабуюць наступаць на Бахмуцкім і палепшыць тактычнае становішча на Ліманскім і Купянскім напрамках. У Інстытуце па вывучэнні вайны кажуць, што, нягледзячы на абмежаванасць рэсурсаў, РФ найбліжэйшым часам працягне наносіць удары па крытычна важных аб’ектах ва Украіне, каб прымусіць украінскі народ пакутаваць.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 310-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: пабілі пяць пунктаў кіравання расійскіх войскаў

За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі 85 ракетных і 35 авіяцыйных удараў, а таксама ажыццявілі 63 абстрэлы з рэактыўных сістэм залпавага агню, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— На Северскім і Слабажанскім напрамках расійскія войскі абстралялі з артылерыі раёны дзевяці населеных пунктаў і нанеслі авіяцыйны ўдар паблізу Вялікай Пісараўкі Сумскай вобласці; на Купянскім і Ліманскім напрамках агнявому ўздзеянню падвергліся раёны 17 населеных пунктаў; на Бахмуцкім напрамку расіяне абстралялі 20 населеных пунктаў; на Аўдзееўскім — сем; на Навапаўлаўскім напрамку з танкаў і ствольнай артылерыі праціўнік абстраляў шэсць населеных пунктаў, яшчэ па адным нанёс авіяўдар; на Запарожскім і Херсонскім напрамках пад агнявое ўздзеянне трапілі больш за 25 населеных пунктаў.

— Праціўнік спрабуе наступаць на Бахмуцкім і палепшыць тактычнае становішча на Ліманскім і Купянскім напрамках.

— За мінулыя суткі падраздзяленні Сіл абароны адбілі атакі расіян у раёнах населеных пунктаў Стальмахоўка і Белагораўка Луганскай вобласці і Салядар, Іванаўскае, Кляшчэеўка, Каменка, Аўдзееўка, Вясёлае, Вадзяное, Краснагораўка і Мар'інка ў Данецкай вобласці.

— Авіяцыя Сіл абароны за папярэднія суткі нанесла 12 удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу, узбраення, ваеннай тэхнікі і ўдар па пазіцыі зенітна-ракетнага комплексу праціўніка.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі УСУ пабілі пяць пунктаў кіравання, пяць раёнаў канцэнтрацыі жывой сілы і склад боепрыпасаў расійскіх сіл.

Мінабароны РФ: паспяхова наступаем на Данецкім напрамку

Расійскае ваеннае ведамства заявіла, што 29 снежня нанесла «масіраваны ўдар высокадакладнай зброяй» «па сістэме ваеннага кіравання і аб’ектах энергетыкі, якія забяспечвалі працу прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу Украіны», «усім прызначаным аб’ектам нанесенае паражэнне».

«У выніку ўдару спыненыя вытворчасць і рамонт ваеннай тэхнікі і боепрыпасаў, а таксама спыненае перакідванне рэзерваў УСУ з заходніх рэгіёнаў Украіны. У выніку парушэння чыгуначных перавозак пастаўленае для УСУ замежнае ўзбраенне заблакаванае ў тылавых раёнах», — зрабілі справаздачу ў МА РФ.

— На Купянскім напрамку нанеслі артылерыйскі ўдар па падраздзяленнях 14-й механізаванай брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Петрапаўлаўка і 92-й механізаванай брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Круглякоўка Харкаўскай вобласці. Знішчаны да 60 украінскіх вайскоўцаў, тры баявыя браніраваныя машыны і два пікапы.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку ў раёне населенага пункта Ямполаўка Данецкай вобласці авіяцыя і артылерыя ўдарыла па канцэнтрацыі жывой сілы і тэхнікі 110-й брыгады тэрытарыяльнай абароны: знішчаныя больш за 40 украінскіх вайскоўцаў, чатыры баявыя браніраваныя машыны і пяць аўтамабіляў.

— На Данецкім напрамку падчас наступальных дзеянняў нанеслі паразу падраздзяленням 25-й паветрана-дэсантнай брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Чырвоная Гара і 60-й механізаванай брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Кляшчэеўка Данецкай вобласці. Страты УСУ за суткі на гэтым напрамку склалі да 50 украінскіх вайскоўцаў, тры бронетранспарцёры і чатыры пікапы.

— На Паўднёва-Данецкім напрамку ўдарамі авіяцыі і артылерыі па канцэнтрацыі падраздзяленняў 72-й механізаванай брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Новаміхайлаўка, а таксама 108-й брыгады тэрытарыяльнай абароны ў раёне населенага пункта Прачыстаўка знішчаныя больш за 70 украінскіх вайскоўцаў, пяць баявых браніраваных машын і шэсць аўтамабіляў.

Усяго, паводле звестак МА РФ, за суткі нанесеныя ўдары па 73 артылерыйскіх падраздзяленнях, жывой сіле і ваенная тэхніцы УСУ ў 86 раёнах. Знішчаныя радыёлакацыйная станцыя ЗРК С-300, дзве радыёлакацыйныя станцыі контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-50, дзве самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі 2С1 «Гваздзік», баявая машына рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Град», а таксама гаўбіцы Д-20 і Д-30. Збітыя самалёт МіГ-29 і два верталёты Мі-8 Паветраных сіл Украіны, шэсць ударных беспілотных лётных апаратаў, у тым ліку тры рэактыўныя беспілотныя лётныя апараты «Стрыж».

У Херсонскай і Луганскай абласцях знішчаныя восем украінскіх беспілотных лётных апаратаў, а таксама адзін БПЛА «Байрактар-ТБ2» (збіты ў раёне горада Ачакаў Мікалаеўскай вобласці).

Інстытут па вывучэнні вайны: расійская СПА неэфектыўная супраць беспілотнікаў

Свежая справаздача экспертаў ISW прысвечаная масіраванаму ракетнаму абстрэлу Украіны 29 снежня, а таксама аналізу заяваў найвышэйшых службовых асобаў Расіі і Украіны.

Расійскія сілы нанеслі яшчэ адну серыю масіраваных ракетных удараў па крытычна важнай інфраструктуры Украіны. Як адзначаюць у ISW, нягледзячы на тое, што расійскія сілы значна вычарпалі свой арсенал сістэм высокадакладнай зброі, яны імаверна, найбліжэйшым часам працягнуць маштабна пагражаць украінскай крытычна важнай інфраструктуры і прынясуць значныя пакуты ўкраінскаму цывільнаму насельніцтву.

Між тым неаднаразовыя ўкраінскія ўдары па ваенных аб’ектах у глыбокім расійскім тыле дэманструюць неэфектыўнасць расійскай СПА супраць беспілотнікаў, канстатуюць эксперты. Яны цытуюць заяву Мінабароны Брытаніі, якая адзначала, што Расія «змагаецца з процідзеяннем паветраным пагрозам у глыбіні [сваёй тэрыторыі]» і адначасова спрабуе задаволіць высокі попыт на СПА для палявых штабоў паблізу лініі фронту ва Украіне, што ў яе не вельмі атрымліваецца. У ISW таксама прадказваюць рост крытыкі ад расійскіх ваенных блогераў у адрас свайго ваеннага кіраўніцтва за няздольнасць абараніць тэрыторыю ад украінскіх удараў.

Заява кіраўніка расійскага МЗС пра тое, што Расія не прыме мірнага плана, прапанаванага Зяленскім, і што Крэмль не будзе размаўляць з украінскімі перамоўшчыкамі на ўмовах, якія ўключаюць вывад расійскіх войскаў з акупаванай Украіны, выплату Расіяй рэпарацый і ўдзел Расіі ў міжнародных трыбуналах, у Інстытуце расцэньваюць як нежаданне РФ ісці на сапраўдныя перамовы і прызнаваць Украіну.

Каментуюць аналітыкі і словы кіраўніка ГУР Кірыла Буданава пра тое, што баявыя дзеянні ва Украіне зайшлі ў тупік. Яны адзначаюць, што заява Буданава супадае з ацэнкамі ISW ад 28 снежня, згодна з якімі расійскі наступ вакол Бахмута блізкі да кульмінацыі і РФ у гэтым раёне, імаверна, не зможа дамагчыся значных поспехаў.

У ISW таксама адзначаюць, што Крэмль працягвае маніпуляваць расійскім заканадаўствам, каб ліквідаваць іншадумства і запалохаць прыхільнікаў Украіны. Так, 29 снежня Уладзімір Пуцін падпісаў дапаўненне да Крымінальнага кодэкса РФ, згодна з якім расіян будуць асуджаць на пажыццёвае зняволенне за «садзейнічанне дыверсійнай дзейнасці», за «праходжанне падрыхтоўкі з мэтай правядзення дыверсій» і за «арганізацыю дыверсійнай супольнасці», а таксама пазбаўляць волі на тэрмін ад 5 да 10 гадоў за «ўдзел у такой супольнасці». Эксперты канстатуюць, што пад выглядам перадухілення «дыскрэдытацыі» войска Крэмль яшчэ больш узмацняе кантроль над рэшткамі апазіцыі і над і без таго абмежаванай расійскай інфармацыйнай прасторай.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • украінскія войскі працягвалі контрнаступальныя аперацыі ў раёне Крамянной, а расійскія войскі праводзілі абмежаваныя контратакі на лініі Сватава — Крамянная;
  • расійскія войскі працягвалі наступальныя аперацыі ў раёне Аўдзееўкі, а таксама вакол Бахмута, дзе, імаверна, паскараецца патэнцыйная кульмінацыя расійскага наступлення;
  • расійскія войскі працягвалі весці абарончыя дзеянні ў Херсонскай вобласці;
  • расійскія акупацыйныя ўлады працягваюць узмацняць рэпрэсіі ў беспаспяховых спробах здушыць партызанскі рух на акупаваных тэрыторыях.