Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  2. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  3. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  4. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  5. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  6. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  7. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  8. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  9. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  10. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  11. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  12. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  13. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  14. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  15. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  16. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  17. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  18. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што ў раёне Адэсы пабілі два ангары з узбраеннем і ваеннай тэхнікай УСУ (між тым украінскія СМІ паведамілі, што ўдар быў па Свята-Іверскім мужчынскім манастыры). Ва ўкраінскім Генштабе адзначылі, што кіраўніцтва Беларусі працягвае падтрымліваць узброеную агрэсію Расіі супраць Украіны, дае сваю інфраструктуру для падрыхтоўкі яе падраздзяленняў. У амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны адзначаюць, што Пуцін наўмысна нагнятае сітуацыю з пастаўкай Украіне снарадаў са збедненым уранам.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 392-і дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: Адбілі 114 атак на ўсходнім участку фронту

Расія працягвае ўзброеную агрэсію супраць Украіны і не адмаўляецца ад намераў цалкам акупаваць Данецкую і Луганскую вобласці, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— Расійскія войскі вядуць наступальныя дзеянні на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім, Мар'інскім і Шахцёрскім напрамках, на іншых — абараняюцца. За мінулыя суткі падраздзяленні Сіл абароны адбілі 114 варожых атак на ўсходнім участку фронту.

— За мінулыя суткі праціўнік нанёс 10 ракетных і 32 авіяцыйныя ўдары, а таксама правёў 90 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню, у прыватнасці па цывільных аб’ектах.

— На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках аператыўная абстаноўка без значных зменаў. Найвышэйшае кіраўніцтва Беларусі працягвае падтрымліваць узброеную агрэсію РФ, дае сваю інфраструктуру для падрыхтоўкі падраздзяленняў праціўніка. За мінулыя суткі на гэтых напрамках расійскія войскі абстралялі 15 населеных пунктаў.

— На Купянскім і Ліманскім напрамках расійскія войскі працягвалі спробы зламаць украінскую абарону і вялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёнах населеных пунктаў Крамянная, Дзіброва, Белагораўка і Вясёлае. З артылерыі абстралялі раёны 12 населеных пунктаў.

— На Бахмуцкім напрамку расіяне вядуць наступальныя дзеянні, страчваючы значную колькасць жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі. УСУ кругласутачна адбівалі шматлікія атакі праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Арэхава-Васільеўка, Грыгораўка, Багданаўка, Іванаўскае, Бахмут, Кляшчэеўка і Маёрск. Абстрэлам падвергліся 13 населеных пунктаў, у тым ліку Бахмут.

— На Аўдзееўскім, Мар'інскім і Шахцёрскім напрамках расійскія войскі спрабавалі наступаць у раёнах Навабахмутаўкі, Новакалінава, Краснагораўкі, Стэпавага, Бярдзічава, Аўдзееўкі, Паўночнага, Вадзянога, Першамайскага, Мар'інкі і Перамогі, але поспеху не мелі. Амаль 20 няўдалых спробаў наступу яны ажыццявілі ў раёне Мар'інкі. Варожым абстрэлам падвергліся 10 населеных пунктаў.

— На Запарожскім і Херсонскім напрамках праціўнік абараняецца. Абстрэлам падвергліся раёны 15 населеных пунктаў, у тым ліку Херсон.

— За мінулыя суткі авіяцыя Сіл абароны Украіны нанесла шэсць удараў па раёнах канцэнтрацыі расійскіх войскаў.

— Збітыя 15 расійскіх беспілотнікаў розных тыпаў, а таксама дзве кіравальныя авіяцыйныя ракеты Х-59.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі пабілі склад боепрыпасаў, два зенітна-ракетныя комплексы, радыёлакацыйную станцыю і яшчэ адзін важны аб’ект праціўніка.

Мінабароны РФ: Знішчылі склад боепрыпасаў і паліўны склад ТРА

У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што толькі на Данецкім напрамку за суткі забілі больш за трыста ўкраінскіх вайскоўцаў.

— На Купянскім напрамку агнём артылерыі Заходняй групоўкі войскаў пабітыя падраздзяленні УСУ ў раёнах населеных пунктаў Двурэчная, Сінькоўка, Альшана і Катляроўка Харкаўскай вобласці. Знішчаныя больш за 50 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, два аўтамабілі, самаходная гаўбіца 2С3 «Акацыя». Акрамя таго, у раёне населенага пункта Кіслоўка Харкаўскай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў 103-й брыгады тэрытарыяльнай абароны.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку ўдарамі авіяцыі, агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм групоўкі войскаў «Цэнтр» пабітыя жывая сіла і тэхніка УСУ ў раёнах населеных пунктаў Чырвоная Дзіброва, Плашчанка і Кузьміно Луганскай вобласці. За суткі на гэтым напрамку знішчаныя больш за 90 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, тры пікапы, самаходная гаўбіца «Гваздзік», а таксама гаўбіца Д-30.

— На Данецкім напрамку падчас актыўных дзеянняў падраздзяленняў Паўднёвай групоўкі войскаў, удараў авіяцыі, агню артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм за мінулыя суткі знішчаныя больш за трыста ўкраінскіх вайскоўцаў, тры баявыя браніраваныя машыны, тры аўтамабілі, самаходная артылерыйская ўстаноўка «Акацыя», а таксама гаўбіца Д-20.

— На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках ударамі авіяцыі і агнём артылерыі групоўкі войскаў «Усход» пабітыя падраздзяленні УСУ ў раёнах населеных пунктаў Вуглядар Данецкай вобласці, Залізнічнае, Малая Такмачка і Малыя Шчарбакі Запарожскай вобласці. Страты УСУ за суткі склалі да 40 украінскіх вайскоўцаў, тры аўтамабілі, а таксама адна артылерыйская сістэма М777. Акрамя таго, у раёне населенага пункта Залізнічнае Запарожскай вобласці знішчаны склад паліва для ваеннай тэхнікі 102-й брыгады тэрытарыяльнай абароны.

— На Херсонскім напрамку ў выніку агнявога паражэння знішчаныя да 20 украінскіх вайскоўцаў, два аўтамабілі, а таксама самаходная гаўбіца «Гваздзік».

Усяго за суткі, паводле МА РФ, нанесенае паражэнне 83 артылерыйскім падраздзяленням, жывой сіле і тэхніцы УСУ ў 112 раёнах. У раёне населенага пункта Малыя Крынкі Харкаўскай вобласці збіты верталёт Мі-8 Паветраных сіл Украіны. Знішчана 26 беспілотных лётных апаратаў, збітыя тры рэактыўныя снарады сістэмы залпавага агню HIMARS.

На тэрыторыі аэрадрома Школьны ў раёне горада Адэса пабітыя два ангары з узбраеннем і ваеннай тэхнікай УСУ.

Інстытут па вывучэнні вайны: ПВК Вагнера чакае недахоп кадраў

Пуціну не ўдалося забяспечыць бязмежнае двухбаковае партнёрства з Кітаем, на якое ён, імаверна, спадзяваўся. Такія высновы робяць аналітыкі Інстытута па вывучэнні вайны па выніках другога дня візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Маскву.

Пуцін і Сі Цзіньпін падпісалі 21 сакавіка сумесную заяву пра паглыбленне ўсебаковага партнёрства і стратэгічнага супрацоўніцтва, у якой падкрэслівалася, што расійска-кітайскія адносіны носяць усёабдымны, стратэгічны і найвышэйшы ўзровень у гісторыі. У дакуменце пацвярджаецца прыхільнасць Расіі і Кітая дзяржаўнаму суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці адно аднаго сярод іншых дыпламатычных абяцанняў. Аднак абавязанні, узятыя на сябе кітайскім лідарам, сведчаць пра тое, што Сі згаджаецца на больш стрыманы варыянт расійска-кітайскіх адносін, чым, імаверна, хоча Пуцін, адзначаюць у ISW. Акрамя таго, Сі Цзіньпінь публічна не сігналізаваў пра намер аказаць падтрымку расійскай вайне ва Украіне, акрамя расплывістых дыпламатычных заяваў.

Пуцін назваў пастаўкі Захадам боепрыпасаў са збедненым уранам Украіне сур’ёзнай эскалацыяй. Ён заявіў, што адпраўка Вялікабрытаніяй гэтых снарадаў сведчыць пра тое, што Захад не гатовы да «мірнага ўрэгулявання». Пуцін спрабуе прадставіць адпраўку снарадаў са збедненым уранам як эскалацыю, каб стрымаць заходнюю дапамогу ў галіне бяспекі, робяць выснову эксперты, нагадваючы, што такія снарады не з’яўляюцца ні ядзернай, ні радыелагічнай зброяй.

У свежай зводцы эксперты звяртаюць увагу і на тое, што ў найбліжэйшыя тыдні ПВК Вагнера можа страціць большую частку сваіх зняволеных. Так, Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ацаніла, што тысячы наймітаў «Вагнера», завербаваных восенню 2022 года, будуць памілаваныя і вызваленыя пасля шасці месяцаў службы. І спрагназавала, што адыход зняволеных пагоршыць недахоп кадраў у ПВК, бо Крэмль таксама заблакаваў «Вагнеру» магчымасць праводзіць далейшыя вярбоўкі ў калоніях. Крэмль раней пацвердзіў, што прэзідэнцкае памілаванне асуджаным, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях ва Украіне, падпісваецца загадзя. Гэтая заява адпавядае рашэнню Пуціна цалкам дыстанцыявацца ад Яўгена Прыгожына, адзначаюць у ISW. Крэмль, імаверна, наўмысна санкцыянаваў такія памілаванні, каб стымуляваць больш зняволеных-наймітаў сысці пасля заканчэння тэрміну кантрактаў і тым самым яшчэ больш падарваць сілы ПВК Вагнера, кажуць аналітыкі.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • расійскія войскі працягвалі абмежаваныя наступальныя дзеянні на рубяжы Купянск — Сватава — Крамянная;

  • расійскія сілы не дамагліся якіх-кольвек пацверджаных поспехаў у Бахмуце або вакол яго і працягвалі наступальныя аперацыі на ўскраінах Данецка;

  • Крэмль працягвае прыхаваныя мабілізацыйныя кампаніі па вярбоўцы мужчын па ўсёй Расіі на службу па кантракце, каб пазбегнуць абвяшчэння другой хвалі мабілізацыі;

  • расійскія акупацыйныя ўлады працягваюць спрыяць дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Расію.