Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  4. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  5. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  8. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  9. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  10. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски


Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш вядзе перамовы з расійскімі ўладамі наконт аднаўлення «збожжавай угоды» ў абмен на санкцыйныя саступкі Маскве. Пра гэта, як піша «Еўрапейская праўда», паведамляе Bild, які атрымаў доступ да ліста Гутэрыша, што ён адправіў міністру замежных справаў РФ Сяргею Лаўрову.

Фото: Bernd Dittrich, Unsplash
Фота: Bernd Dittrich, Unsplash

У сваім лісце генеральны сакратар ААН прапануе кіраўніку МЗС РФ пагадненне з чатырох пунктаў паміж ААН і Расіяй, якія павінныя прывесці да аднаўлення «збожжавай угоды».

«Усе чатыры пункты важныя, бо іх рэалізацыя выканала б усе патрабаванні тэрарыстычнага рэжыму Уладзіміра Пуціна і ўзнагародзіла яго атакі на ўкраінскія цывільныя аб’екты», — адзначае Bild.

Паводле матэрыялу, у першым пункце Гутэрыш прапануе скасаванне санкцый ЕС супраць «Рассельгасбанка», што дазволіць яму абысці абмежаванні, звязаныя з адключэннем ад SWIFT.

У прыватнасці, кіраўнік ААН прапануе выкарыстоўваць спецыяльна створаную даччыную кампанію падсанкцыйнага расійскага банка пад назвай RSHB Capital S. A. для абыходу санкцый. Па вялікім рахунку, ААН хоча актываваць фэйкавы банк, які падрывае санкцыі ЕС супраць расійскіх банкаў.

Спасылаючыся на прэс-службу Еўракамісіі, выданне паведамляе, што ўлады ЕС выказалі гатоўнасць праз ААН «знайсці канструктыўнае рашэнне з дапамогай стварэння даччынага прадпрыемства «Рассельгасбанка».

Паводле інфармацыі Bild, у другім пункце Гутэрыш прапануе застрахаваць расійскія грузавыя караблі ад украінскіх атак падчас перамяшчэння ў Чорным і Азоўскім морах, для чаго страхавая кампанія для расійскага экспарту прадуктаў харчавання і ўгнаенняў, якая фінансуецца ААН, можа пачаць працу з кампаніяй Lloyd’s цягам 4−6 тыдняў.

Танкер, перевозящий грузы из Украины в рамках зерновой инициативы. Фото: Twitter / @OlKubrakov
Танкер, які перавозіць грузы з Украіны ў межах збожжавай ініцыятывы. Фота: Twitter / @OlKubrakov

Паводле звестак выдання, у трэцім пункце генеральны сакратар ААН абяцае ўладам РФ дапамогу ў вяртанні актываў, замарожаных у выніку еўрапейскіх санкцый. Як гаворыцца ў ягоным лісце, «расійскія кампаніі па вытворчасці ўгнаенняў павінныя звярнуцца ў адпаведныя нацыянальныя органы ЕС па адпаведныя выключэнні».

Згодна з чацвёртым пунктам, які прыводзіць Bild, расійскім караблям, якія перавозяць харчовыя прадукты і ўгнаенні, павінныя дазволіць швартавацца ў партах краін ЕС, для чаго ААН правяла перамовы з Еўракамісіяй і асобнымі партовымі адміністрацыямі ў Германіі, Бельгіі, Іспаніі і Нідэрландах.

Прадстаўнік МЗС Украіны Алег Нікаленка ў адказ на публікацыю Bild заявіў, што пазіцыя ўкраінскага боку застаецца нязменнай: аслабленне санкцый супраць Расіі ў абмен на аднаўленне «збожжавай угоды» стане перамогай расійскага харчовага шантажу і прывядзе да новага шантажу з боку Крамля.

«Міжнароднай супольнасці варта працаваць над вяртаннем Расіі да выканання сваіх абавязанняў, а не ўзмацняць яе пачуццё беспакаранасці, прапаноўваючы саступкі. Украіна, як адзін з гарантаў сусветнай харчовай бяспекі, гатовая працягваць экспарт збожжавых на сусветныя рынкі, у тым ліку ў краіны Афрыкі і Азіі, як у рамках Чарнаморскай збожжавай ініцыятывы, так і па альтэрнатыўных маршрутах у Чорным моры і па сушы», — напісаў Нікаленка на сваёй старонцы ў Facebook.