Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  4. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  5. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  12. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  13. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Самым узроставым рэзервістам у Ізраілі стаў 95-гадовы пісьменнік Эзра Яхін, піша ізраільскае выданне kipa.co.il.

Эзра Яхин. Фото: kipa.co.il
Эзра Яхін. Фота: kipa.co.il

Ён добраахвотна прыйшоў у мабілізацыйны пункт і запатрабаваў, каб яго залічылі ў рэзервісты. Яго настойлівую просьбу пра прызыў задаволілі, але вырашылі, што ён можа лепш за ўсё паслужыць у працы з моладдзю.

Эзра Яхін ваяваў яшчэ ў габрэйскай арганізацыі «Лехі» ў часы брытанскага мандату ў Палестыне. Падчас вайны за незалежнасць Ізраіля 1947−1949 гадоў ён страціў правае вока. Паводле Яхіна, з таго часу ён нічога не баіцца.

Пажылы рэзервіст ізраільскай арміі ў каментары BILD расказаў, чаму ён гэта зрабіў.

«Два дні таму я атрымаў загад пра прызыў з рэзерву і адразу ж надзеў форму, — кажа ветэран. — Толькі смерць можа вызваліць мяне ад гэтага. Я хачу быць з байцамі і перадаць ім баявы дух падполля, усяліць у іх габрэйскі дух і падрыхтаваць іх да вайны. Я тлумачу ім, што мы не ў Еўропе часоў нацызму і нікому не дазволім зрабіць з намі тое, што зрабілі нацысты».

«Гэта зямля габрэйскага народа, і я буду абараняць яе да апошняга ўздыху, — дадаў Яхін. — Я ўдзельнічаў у многіх войнах і сотні разоў унікаў смерці. І я ніколі не баяўся. Любы, хто паспрабуе нас знішчыць, знікне — і гэтым разам мы пераможам. Габрэйскі народ жывы!»

Паводле звестак ізраільскіх СМІ, пасля пачатку палестынска-ізраільскага канфлікту запісацца ў армію выказалі жаданне тысячы ультрарэлігійных габрэяў, якія традыцыйна ўнікаюць службы ў войску.